weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
14.04.2018 10:57 ,

Як МЗС Беларусі пракаментавалі сённяшні ўдар па Сірыі

У Беларусі рашуча асудзілі ўдары, нанесеныя па тэрыторыі Сірыі 14 красавіка. Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі.

«Тым самым сітуацыя ў Сірыі фактычна ператвараецца ў міждзяржаўны ўзброены канфлікт, які пацягне далейшую некантраляваную эскалацыю, якая выходзіць за рамкі рэгіёну», — адзначылі ў ведамстве.

У МЗС Беларусі заклікалі ўсе бакі неадкладна спыніць прымяненне ваеннай сілы супраць іншых дзяржаў і шукаць шляхі ўрэгулявання канфліктаў мірнымі сродкамі за сталом перамоваў.

У замежнапалітычным ведамстве таксама адзначылі, што прымяненне забароненых відаў зброі масавага паражэння не павінна заставацца без наступстваў. Аднак крокі ў адказ павінны грунтавацца на адназначных і правераных фактах і рабіцца ў строгай адпаведнасці з нормамі міжнароднага права.

«Ніводны з гэтых крытэрыяў не быў выкананы тымі, хто сёння нанёс удар па Сірыі», — падкрэслілі ў Міністэрстве замежных спраў.

На думку МЗС, Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) павінна мець магчымасць тэрмінова праверыць інфармацыю аб прымяненні хімічнай зброі ў Сірыі і паведаміць вынікі расследавання Радзе Бяспекі ААН.

«Лічым, што ўсім чальцам Рады Бяспекі ААН варта прыкласці максімальныя высілкі для выканання ўскладзенай на іх міжнароднай супольнасьцю задачы па аднаўленні і падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі», — падсумавалі ў МЗС Беларусі.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце