weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 24° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3183
1 долар 1.9766
100 рас.руб. 3.1652
15.04.2018 13:20 ,

На Валожыншчыне аўтамабіль з налепкай «Асцярожна! П’яныя людзі» уцякаў ад ДАІ і згубіў кола (Відэа)

Машына паваліла невялікую бярозу. Фота uvd-mo.gov.by

У Валожынскім раёне п'яны кіроўца на Фольксвагене на хуткасці 150 кіламетраў хацеў уцячы ад інспектараў, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Здарэнне адбылося 13 красавіка пасля васьмі гадзін вечара на 11 кіламетры трасы Ракаў-Івянец-Дзяржынова. Кіроўца не спыніўся па патрабаванні ДАІ і паспрабаваў уцячы. Інспектары паехалі за ім. Неаднаразовыя патрабаванні спыніцца кіроўца ігнараваў, разагнаўся да 150 кіламетраў у гадзіну.

На месцы здарэння. Фота uvd-mo.gov.by.

Праехаўшы каля трох кіламетраў, на закругленні дарогі кіроўца зачапіў узбочыну. У гэты момант у аўтамабіля адарвалася задняе кола і машыну занесла.  Яна з’ехала ў кювет, перакулілася і паламала невялікую бярозу.

Акрамя 64-гадовага кіроўцы, у машыне былі два пасажыры. Ніхто не пацярпеў.

Падчас медыцынскага даследавання высветлілася, што самы цвярозы з усёй кампаніі быў кіроўца. У яго крыві выявілі 1,23 праміле алкаголю.

– Кіроўца расказаў, што жыве ў Мінску, прыехаў з жонкай на выхадныя ў госці. Пасядзелі з сябрамі, выпілі. Пасля вырашыў падвесці дваіх у суседнюю вёску, – распавялі ў ДАІ.

На парушальніка склалі адміністрацыйныя пратаколы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце