weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3183
1 долар 1.9766
100 рас.руб. 3.1652
15.04.2018 19:20 ,

З’ехаў на заробкі ў Расію ў 2004 годзе і знік: міліцыя шукае маладзечанца

Маладзечанскі РАУС шукае без звестак зніклага Андрэя Міхайлавіча Храмчанкава.

Мужчына нарадзіўся ў 1973 годзе ў Маладзечне. Зарэгістраваны па адрасе:  Маладзечна, Першамайская, 8/9.

У 2004 годзе ён з’ехаў на заробкі ў Расію, у Калінінград. І да гэтага часу месца яго знаходжання невядомае.

На выгляд яму 40-45 гадоў, рост каля 175 сантыметраў, сярэдні целасклад, прамы нос, тонкія вусны, дугападобныя нізкія бровы, прамыя русыя валасы. Пра вопратку звестак няма.

Грамадзян, якія нешта ведаюць пра месца знаходжання мужчыны, просяць тэлефанаваць па нумарах 8 (0176) 749683, 771656, 8(029) 5464044 або 102.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце