weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3066
1 долар 1.9725
100 рас.руб. 3.1678
16.04.2018 18:30 ,

“Камунальнік”: мы ствараем усе ўмовы, каб годна справілі Радаўніцу

Пра тое, як рыхтуецца да свята камунальная служба, расказаў намеснік дырэктара “Камунальніка" Віктар Макарэвіч.

У свята, калі ўшаноўваюць памяць памерлых і прыбіраюць могілкі, камунальныя службы створаць умовы, каб усё прайшло як мага больш камфортна.

Да Лазаўца падвязуць ваду, якой можна будзе памыць рукі, паставіць ці паліць кветкі.

Смецце будуць вывозіць не па графіку, а па меры напаўнення кантэйнераў.

Для камунальных службаў штучныя кветкі і вянкі ўскладняюць працу.

– Канешне, жывыя кветкі нашмат лепш, у тым ліку для нас. Нідзе за мяжой не бачыў, каб на могілках былі пластыкавыя кветкі. У той жа Латвіі, напрыклад – толькі жывыя. Але ў нас гэта стала традыцыяй, і не мне яе мяняць.

Намеснік дырэктара па камунальных пытаннях дадаў, што могілкі на Лазаўцы пераважна дагледжаныя і прыбраныя. Калі хтосьці не можа прыбраць участак, які яму належыць, гэту паслугу можна заказаць у камунальнай службе.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце