weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 24° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3183
1 долар 1.9766
100 рас.руб. 3.1652
16.04.2018 12:01 ,

На ільянскіх могілках ужо некалькі год жыве бусел

Усё побач - і жыццё, і яго закат. Бусел на ільянскіх могілках. Фота Аляксея Буркевіча.

Быў напярэдадні Радаўніцы ў Ільі. Прайшоў з матуляй паміж шэрагамі тых, каго ведаў з маленства... Многія ўжо тут. Было пра што падумаць і што ўзгадаць. Страху не было, было разуменне таго, што жыццё ідзе сваім кругам і гэта нармальна, хоць і шкада.

Паглядзеў на прыгожыя ды багатыя сучасныя помнікі з агароджамі, на сціплыя, але душэўныя помнікі з далёкага мінулага, клапатліва дагледжаныя рукамі дзяцей ды ўнукаў. Люблю старыя помнікі з агароджамі. На іх заўсёды відаць клопат нашчадкаў.

Колькі намаганняў, сіл ды любові каштуе дагледзець тое. Год-другі прапусціў  – і ўсё: фарба пасыпалася, агароджа пакрылася іржой, а зямля зарасла пустазельлем ды палыном. Таму людзям прыходзіцца клапаціцца пра апошнюю сядзібу продкаў кожны год.

Цяпер нашчадкі больш прасунутыя. Грошай на помнік не шкадуюць, а штогадовыя клопаты з задавальненнем скасуюць, замураваўшы могілкі ў бетонную пліту. І ўсё  – праблем няма, трава не прарасце, а дарагая агароджа захавае прыгожы выгляд на многія гады.

І гэта ўсё выдатна, канешне, але ж душэўнасць некуды сыходзіць.

А бусел? А што бусел? А бусел зноў прыляцеў на сваё аблюбаванае месца. Прыбірае разам з людзьмі свой дом, месца, дзе народзяцца яго дзеткі, вырастуць, стануць самастойнымі ды паляцяць у вялікі свет шукаць сваё шчасце. І аднойчы, пралятаючы над родным гняздом, можа, ўзгадаюць пра родны дом, а можа, і не. Але бацькоў там ужо не будзе…

Вось так і мы, людзі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце