weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3066
1 долар 1.9725
100 рас.руб. 3.1678
16.04.2018 19:44 ,

Санстанцыя знайшла небяспечныя для актыўнасці і ўвагі дзяцей цукеркі ў Маладзечне

Depositphotos.

Шкодны слодыч здымаюць з продажу.

Маладзечанскі занальны ЦГЭ знайшоў небяспечную карамель – “Вясёлыя долькі” са смакам апельсіна, лімона і грэйфрута.

Цукеркі ўпакаваныя ў палімерныя пакеты масай нета 1000 грамаў. Дата вырабу – 8 чэрвеня 2017 года, тэрмін прыдатнасці складае 12 месяцаў. Вытворца – “Неўскі кандытар”, імпарцёрам з’яўляецца лідскае таварыства “ВітаПрадСэрвіс”.

Прадукцыя маркіраваная знакам абароту на рынку Мытнага саюза.

Паводле выпрабаванняў, прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхрэгламентаў Мытнага саюза. Вытворца на ўпакоўцы пазначыў, што ў склад уваходзяць выключна натуральныя фарбавальнікі – куркумін і антацыяны.

Але санстанцыя знайшла сінтэтычны фарбавальнік понса 4 R (Е124). У маркіроўцы няма неабходнага надпісу “Утрымлівае фарбавальнікі, якія могуць аказваць адмоўны ўплыў на актыўнасць і ўвагу дзяцей”.

Продаж гэтых цукерак цяпер забаронены. Калі вы знайшлі іх у магазіне, паведаміце ў санстанцыю.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце