weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather -2° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
17.04.2018 21:16 ,

Радаўніца ў Валожынскім раёне (Фота)

На Дорскіх могілках. Фота Наталлі ТУР.

17 красавіка на звычайных вясковых могілках у вёсцы Доры, што на Валожыншчыне, шматлюдна штогод.

Гэты год выключэннем не стаў. Шмат машын, шмат людзей з самай раніцы.

Тут усе ведаюць адзін аднаго. Да магілак падыходзяць людзі:

— Галя, ты?

-Не, я Марыя.

— А ўсё адно, ты ж Кулікова?

— Ну. А я Маня.

— Так, я пазнала.

— Як пазнала? Мы ж сорак гадоў не бачыліся.

Такія дыялогі можна было пачуць за сёння не адзін раз.

Пасля сустрэчы, машыны раз’язджаюцца па бліжэйшых вёсках: Доры, Сярэдняе Сяло, Слабада, Нелюбы, Раманаўшчына, Зарэчча… Там, вядома, будзе агульнае сямейнае застолле.А вось на саміх могілках застолля сёння не ўбачыш. Знікла гэтая традыцыя.

Першая чарка — памінальная. Успомніць продкаў.

-Радаўніца — гэта такое свята, калі да абеду плачуць, пасля абеду скачуць, — кажуць у вёсцы.

Насамрэч, плакаць няма калі, бо трэба вырашыць, на якія выхадныя будзе садзіцца бульба…

На могілках ёсць помнік 1944 года чырвонаармейцам, якія загінулі ў баі за радзіму. Так гучыць надпіс на помніку.

Нават старыя магілкі, 1935 года пахавання, і тыя, на каторых надпісаў ужо і не разабраць,  дагледжаныя.

 

Але не ўсе.

З раніцы магілкі асвячае святар.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце