weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3183
1 долар 1.9766
100 рас.руб. 3.1652
17.04.2018 19:25 ,

У Маладзечне пачалі капітальны рамонт вуліцы Лібава-Роменскай

Будет заменено три тысячи квадратных метров асфальтового покрытия на участке в районе путеровода.

Заказчыкам работ з’яўляецца УП «Камунальнік», падрадчыкам – ДБУ №49 ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №7».

— Наша задача – замяніць тры тысячы квадратных метраў дарожнага пакрыцця, — паведаміў начальнік участка ДБУ Васілій Лянцэвіч. – Для гэтага неабходна зняць усе слаі старога асфальту і пакласці новы. Адрамантаваць трэба ўчастак ад аўтобуснага прыпынку «Музей» да рэгулюемага скрыжавання ля пуцеправода. Работы плануецца выканаць у сціслыя тэрміны, каб не ствараць нязручнасцей удзельнікам дарожнага руху.

Цяпер у рамонце задзейнічаны мабільная фрэзерная ўстаноўка, якая «зразае» стары асфальт, чатыры самазвалы, два трактары з навясным абсталяваннем і аўтамабіль-вадавоз. Рэгулюе рух транспартных сродкаў на ўчастку супрацоўнік ДАІ. У хуткім часе будуць добраўпарадкаваныя і іншыя вуліцы горада.

З надыходам цёплых дзён разгарнуліся дарожныя работы і ў сельскай мясцовасці. Па інфармацыі начальніка філіяла ДРБУ №195 Аляксандра Каркоткі, сёлета арганізацыяй запланавана адрамантаваць каля 40 кіламетраў дарог, з іх 2,2 кіламетра – капітальна.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце