weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3176
1 долар 1.996
100 рас.руб. 3.1527
17.04.2018 13:11 ,

Жыхары Ільі знайшлі ў лесе рэдкі від пралескі (Фота)

Фота Людмілы Буркевіч.

Фота чароўных пралесак у рэдакцыю даслала наша чытачка з Ільі Людміла Буркевіч.

Жанчына піша:

— Гэтай вясной мы вельмі шмат робім велапрагулак па ваколіцах нашай вёсачкі. На памяць робім фота. І вось падчас у лесе побач са звычайнымі блакітным пералескамі мы знайшлі пералескі белага, ружаватага  колераў. Сваёй знаходкай падзяліліся са знаёмымі, якія сталі турбавацца за нас — можа там радыяцыя ці яшчэ што, чаму ж колер такі ў кветак. Ну мы вырашылі паглядзець у інтэрнэце.

Аказалася, гэта такі гатунак, які ў Беларусі рэдка сустракаецца, таму што культура не ўтварае насення,  размнажаецца толькі карэнішчамі! Высылаю фота нашай знаходкі.

Пралеска азіяцкая (лац. Hepatica asiatica) разглядаецца як падвід пралескі высакароднай, некаторыя батанікі вылучаюць асобным відам. Вышыня расліны 5-10см. Лісце не зімуе, трехлопаснае, маладыя ружова-карычневыя, далей цёмна-зялёныя. Кветкі дробныя (да 1,5 см у дыяметры) белыя або ружовыя, радзей блакітныя і фіялетавыя, зрэдку махровыя. Культуры не ўтварае насення.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце