weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
18.04.2018 10:12 ,

Нават не паспеў разматаць новую вуду: на Вілейшчыне памёр рыбак

Фота popmech.ru.

15 красавіка каля 12.00 ў Вілейскі РАУС паведамілі пра смерць мужчыны на рыбалцы.

Здарэнне адбылося на канале Вілейска-Мінскай воднай сістэмы паміж вёскамі Ерхі і Сосенка.

56-гадовы сталічны жыхар прыехаў раніцай разам з сябрам на рыбалку.

Па словах сябра, мужчына нават не паспеў нацешыцца з новай вуды, яму стала дрэнна.

Пасля медыцынскай экспертызы даведаліся, што мінчанін памёр ад ішэмічнай хваробы сэрца.

– Пры гэтым жонка памерлага расказала, што прыкладна за тыдзень яе муж рабіў ультрагукавае даследаванне. Па яго выніках, дактары сказалі, што ў мужчыны здаровае сэрца, – распавяла «Рэгіянальнай газеце» намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце