weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3398
1 долар 2.0017
100 рас.руб. 3.2467
18.04.2018 19:56 ,

Пах гарачай кавы і свежай кнігі ў кнігарні “Спадчына” – мара яе загадчыка

Загадчык кнігарні "Спадчына" Сяргей Субаткоўскі. Фота Наталлі ТУР.

Сяргей Субаткоў­скі, загадчык кнігарні “Спадчына”, сваю працу любіць. Гэта адчуваецца па тым, што ён, амаль навобмацак, можа на паліцах свайго магазіна знайсці любую кнігу. І што ўзнагародамі хваліцца толькі таму, што ў іх заслуга кожнага пакупніка.

– У нас вельмі інтэлектуальны горад. Пытаюцца пра такія кнігі, што дзіву даешся. А мы імкнёмся дагадзіць пакупніку, можам дастаць амаль любую кнігу.

Калі якой-небудзь кнігі ў продажы няма, у магазіне сфармулююць замову і дашлюць яе ў Мінск, у “Белкнігу”. Адтуль ужо неабходны экзэмпляр абавязкова дой­­дзе да свайго чытача.

– Мы цэнім такіх пакупнікоў, тое, што яны замаўляюць кнігі і гатовыя чакаць. А за тое, што не шукаюць кнігі ў інтэрнэт-крамах, а застаюцца адданымі нам, мы пакупнікоў уключаем у акцыі, напрыклад, другую кнігу такога ж выдання чытач можа забраць абсалютна бясплатна.

У 2018 годзе ў рэспубліканскім конкурсе кнігарня “Спадчына” стала лепшым рэгіянальным кніжным магазінам у Мінскай вобласці, а таксама пераможцай конкурсу на “самы эфектыўны магазін па продажы вучэбнай літаратуры”.

– Нас некаторыя абвінавачваюць у тым, што апошнім часам мы прапануем зніжкі. Кажуць, кніга 2015 года выдання не прадалася, дык яе цяпер трэба збыць? Я з такім меркаваннем не пагаджаюся. У прадуктовай краме мы ж прывыклі да што­дзённых зніжак.

Сяргей Субаткоўскі расказвае, што беларускія выдавецтвы, такія як “Народная асвета”, “Мастацкая літаратура”, самі прапануюць зніжкі на свае кнігі.

– Пра што мы паведамляем у абвестках на дзвярах нашага магазіна.

У абвестках пішуць пра тое, што ў кнігарні адбудзецца сустрэча з беларускімі пісьменнікамі.

– Ладзім мы такія сустрэчы пры падтрымцы Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў. Прыкладна раз на месяц праводзім прэзентацыі кніг, фота і аўтограф сесіі. Гэта робіцца для таго, каб чытачы маглі пазнаёміцца з пісьменнікамі.

У нас прайшлі сустрэчы з маладзечанскай паэткай Тамарай Бярэзінай, віляйчанінам Уладзімірам Цануніным. У красавіку таксама адбудзецца сустрэча. Але пакуль не скажу з кім.

Пра знакамітасцяў і самыя папулярныя кнігі

Кнігарня “Спадчына” месціцца на вельмі зручным месцы.

– Пешаходная вуліца і блізкасць да вакзалаў – тое, што трэба. Да нас часта людзі заходзяць проста таму, што гуляюць побач. Частыя госці ў нас спарт­смены, акцёры, якія прыязджаюць на гастролі. Пару гадоў таму ў нас куплялі кнігі амаль усе акцёры з серыяла “Вуліцы разбітых ліхтароў”.

Сярод замежнікаў папулярнасцю карыстаецца альбом “Беларусь замкавая”. А ў 2017 го­дзе самай папулярнай кнігай па продажы была кніга “ Каласы пад сярпом тваім” Ула­дзіміра Караткевіча.

– Вельмі папулярным быў і другі том Яўгеніі Янішчыц. Гэта кніга павінна выйсці ў чатырох тамах.
Таксама папулярным беларускім выданнем у мінулым годзе была кніга “Уладзімір Мулявін. Сэрцам і думамі”. А сярод сусветных кніг самай папулярнай стала “Гульня тронаў”.
Апошнім часам усё больш людзей стала цікавіцца выданнямі на мове арыгінала.

– Аддзел замежнай літаратуры ў нас прадстаўлены не так шырока, як бы нам хацелася, усяго каля 30 найменняў. Пытаюцца класічныя творы на англійскай і нямецкай мовах. Апошнім часам папулярнасць набірае і сусветная класіка на беларускай мове. Я сам не ўтрымаўся і набыў кнігу “Каханне падчас халеры”.

Пра пах кавы і кніг

Адзінае, што засмучае загадчыка магазіна, дык гэта тое, што ў кнігарні катастрафічна мала месца.

– Нам хацелася б, каб аддзелу мастацкай літаратуры было больш прасторна. Маніторым сітуацыю, думаем, як бы адкрыць яшчэ адзін магазін.

А яшчэ Сяргей Субаткоўскі марыць пра кавярню прама ў “Спадчыне” .

– Я ўсур’ёз заклапочаны гэтым пытаннем. Нават уяўляю, што замест аддзела, дзе ў нас прадаюцца канцтавары, мы паставім чатыры-пяць столікаў. Будзем варыць каву, а нашы пакупнікі будуць сустракацца ў нас, гутарыць, абмяркоўваць новыя кнігі, хваліцца тымі, што купілі ў нас. І чытаць, чытаць, чытаць. Канешне, мала­дзечанцы такую ініцыятыву пад­трымаюць, засталося толькі, каб яе падтрымалі пажарныя і санстанцыя.
Сяргей Антонавіч кажа, што так гарыць гэтай ідэяй, што гатовы хоць сёння пры ўваходзе паставіць канапку і столік. Але куды дзець канц­тавары, пакуль не прыдумаў. Але вырашыць гэта абавязкова.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце