weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
18.04.2018 10:54 ,

За грошы аднавяскоўца пачаставаў марожаным пакупнікоў вясковай крамы: у нядзелю раскрылі крадзеж у Куранцы

Фота Pushkinska.net.

15 красавіка надвор'е было сонечным. Таму ляснік з Куранца вырашыў праветрыць свой аўтамабіль.

Ён адчыніў у машыне ўсе дзверы, а сам пайшоў да знаёмага.

Калі прыйшоў у двор, убачыў, што кашалёк ляжыць не ў бардачку, а на сядзенні машыны. Гаспадар ўзяў кашалёк і заўважыў, што там няма 200 рублёў. Мужчына патэлефанаваў у міліцыю.

Крадеж раскрылі ў той жа дзень.

Падчас міліцэйскай праверкі стала вядома, што адзін непрацуючы жыхар Куранца зайшоў у краму і ўсіх наведнікаў пачаставаў марожаным.

У мужчыны знайшлі скрадзеныя грошы. Праўда не ўсе, а 120 рублёў. Астатнія ён патраціў на пачастунак, распавяла Кацярына Млечка, намеснік начальніка Вілейскага РАУС.

Фігуранта затрымалі.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце