weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3398
1 долар 2.0017
100 рас.руб. 3.2467
20.04.2018 11:07 ,

Каляндар: 32 гады Чарнобыльскай трагедыі, сорак год заводу шампанскіх він

Фота svoboda.org.

Для вас  – падборка важных дат для рэгіёна і Беларусі.

21 красавіка

185 гадоў з дня нараджэння Віктара Отана Каліноўскага (1833, Гродзенскі павет – 1862), гісторыка, археолага, бібліяфіла, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х гадоў.

Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Свіслацкай і Гродзенскай гімназіях.

У 1852 паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Ад 1856 у Пецярбургу. Па даручэнні Віленскай археалагічнай камісіі працаваў у Імператарскай публічнай бібліятэцы, адшукваў старадаўнія рукапісы па гісторыі Літвы і Беларусі.

У 1858-62 – адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі, якую складалі выхадцы з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны ў Пецярбургу. Распаўсюджваў сярод членаў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых членаў, наладжваў сувязі з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Кіева і Масквы.

Восенню 1862 захварэў на сухоты, выехаў да бацькі ў фальварак Якушоўка Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні, дзе і памёр. Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ.

23 красавіка

225 гадоў з часу ўтварэння Мінскай губерні (існавала да 1921 г.).

100 гадоў з дня нараджэння Паслядовіч Аляксандры Ануфрыеўны (1918 – 1988), беларускага графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

Аляксандра Паслядовіч. Венецыя. mastaki.by.

75 гадоў назад (1943) ЦК КП(б)Б прыняў пастанову аб арганізацыі пры ЦК КП(б)Б школы па падрыхтоўцы партыйных і партызанскіх кіруючых кадраў і зацвердзіў кантынгент слухачоў.

26 красавіка

  1. Дзень чарнобыльскай трагедыі.

155 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Арлоўскага (1863 – 1913), беларускага гісторыка, краязнаўца і педагога. Ён унёс значны ўклад у захаванне гістарычнай памяці Гродна. Нарадзіўся ў вёсцы Славенск Ашмянскага павета Віленскай губерні, цяпер Валожынскі раён. Даследаваў гісторыю Гродна, адзначаў росквіт яго ў часы ВКЛ, станоўча ацэньваў ролю магдэбургскага права. Даказаў тоеснасць летапіснага Городень і сучаснага Гродна на Нёмане. Аўтар аднаго з першых даследаванняў гісторыі горада ад заснавання да пачатку 20 ст. (“Гродзенская даўніна”, ч. 1. Гродна, 1910).

Фота VinMoldova.md.

  1. У красавіку 40 гадоў назад уступіў у эксплуатацыю Мінскі завод шампанскіх він (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі завод пеністых він”).
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце