weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
20.04.2018 10:39 ,

Не цягніце з тэхаглядам маламерных суднаў

Фота zn44.ru.

Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах раіць не адкладаць на май-чэрвень праходжанне тэхагляду, а рабіць гэта ўжо цяпер.

Так можна зэканоміць час, бо бліжэй да лета ў інспекцыі палову працоўнага дня стаіць чарга з 50 чалавек. І некаторыя не паспяваюць  у той жа дзень  патрапіць на прыём у дзяржаўную інспекцыю па маламерных суднах

Да агляду інспектару трэба падаць і судна, і рухавік, і нормы камплектацыі да яго. Таму не губляйце час, не чакайце ажыятажу.

Для тых, хто плануе зарэгістраваць сваё маламернае судна, нагадваем, што ў вас на гэта ёсць 30 дзён з моманту яго набыцця. Не трэба цягнуць да лета і плаціць за несвоечасовую рэгістрацыю немаленькі штраф.

Што да ахвотных прадаць сваё судна, то ў іх  ёсць 14 сутак на ўнясенне змяненняў у карабельную кнігу. Інакш зноў жа прыйдзецца плаціць штраф.

У першыя месяцы года ўчасткі дзяржінспекцыі па маламерных суднах прымалі максімальна пяць чалавек на дзень. Часта бывала і такое, што за працоўны дзень ніхто не з’яўляўся.

Увосень шмат грамадзян захацелі менавіта зімой і вясной навучыцца кіраваць маламернымі суднамі з магутнасцю рухавіка звыш 3,7 кВт.

І зноў пра бяспеку

Хочацца звярнуцца не толькі да саміх суднаўладальнікаў, але да іх родных і блізкіх.  Памятайце, што  неад’емнай часткай пры выхадзе на ваду з’яўляюцца меры бяспекі. Таму звяртайце ўвагу на наяўнасць зашпіленай выратавальнай камізэлькі на кіроўцы судна, без іх не выходзьце ў плаванне.

У 2017 годзе ў выніку парушэнняў Правілаў эксплуатацыі маламерных суднаў у краіне загінулі дзевяць чалавек. Усе яны не мелі індывідуальных сродкаў выратавання – выратавальных камізэлек.

Летась за розныя парушэнні на маламерных суднах дзяржінспекцыя прыцягнула да адказнасці 94 правапарушальнікаў.

Дзверы інспекцыі  адчыненыя для ўладальнікаў маламерных суднаў і для тых, хто хоча імі стаць.

Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць адносна маламерных суднаў, звяртайцеся  ў дзяржінспекцыю.

Адрас інспекцыі: Маладзечна, вуліца Віленская, 7. Тэлефон 8 (0176) 75-58-20. Рэжым працы: аўторак-субота 8:00-13:00, 14:00-17:00. Выхадныя: нядзеля, панядзелак.

Кожны трэці чацвер месяца для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур грамадзян у інспекцыі не прымаюць, бо праводзяць дзень інфармавання.

Асабісты прыём: другая серада месяца ад 8:00 да 13:00.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце