weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3398
1 долар 2.0017
100 рас.руб. 3.2467
22.04.2018 16:04 ,

Пасажыр легкавіка, які падчас «пясчанай буры» ўрэзаўся ў фуру, памёр у бальніцы

Пасажыр легкавіка, які пацярпеў у выніку сутыкнення з фурай падчас «пясчанай буры» на трасе М1, памёр у бальніцы. Пра гэта паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.

Аварыя адбылася днём 21 красавіка на 253-м кіламетры трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі ў Нясвіжскім раёне. 27-гадовы кіроўца Volvo S40 ехаў у напрамку Брэста. Паблізу вёскі Малінаўка ён не справіўся з кіраваннем і здзейсніў спадарожнае сутыкненне з фурай.

«На дарозе з-за моцнага ветру раптам падняўся слуп пяску. Кіроўца грузавіка пачаў зніжаць хуткасць з-за дрэннай бачнасці, у гэты момант у яго транспартны сродак ўрэзаўся легкавік», — распавялі ў ДАІ.

У выніку аварыі26-гадовы пасажыр Volvo атрымаў цяжкія траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, дзе пазней памёр.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце