weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
22.04.2018 12:45 ,

З-за кепскага надвор’я ў Беларусі пацярпелі 15 населеных пунктаў

Ілюстрацыйны здымак. Фота drive2.

Прычына ў моцных парывах ветру.

Парывы ветру дасягалі 27 м/с.

Пацярпелыя населеныя пункты размеркаваныя па краіне такім чынам — у трох раёнах Магілёўскай вобласці, трох раёнах Мінскай вобласці, адным раёне Віцебскай.

Пашкоджаныя дахі трох жылых дамоў, двух аб’ектаў сацкультбыту, 24 сельскагаспадарчыя будынкі.

Зафіксавалі 34 выпадкі небяспечных падзенняў дрэў у Магілёўскай (20 выпадкаў), Мінскай (8 выпадкаў) абласцях і ў Мінску (шэсць выпадкаў).

У выніку падзенняў дрэў пашкоджаныя тры легкавыя аўтамабіля. Пацярпелых няма.

Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзілі работы па распілоўцы і ўборцы дрэў. Вядуцца аднаўленчыя работы.

24 красавіка без электразабеспячэння заставаліся шэсць населеных пунктаў і дзевяць трансфарматарных падстанцый ў Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай абласцях.

Акрамя гэтага, моцны вецер спрыяў распаўсюджванню агню ў час пажараў у экасістэмах.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце