weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
23.04.2018 18:00 ,

Арменія. Серж Саргсян сышоў у адстаўку: «Я не меў рацыі. Я пакідаю пасаду кіраўніка краіны»

Арменія святкуе перамогу.

Серж Саргсян пакінуў сваю пасаду на фоне масавых антыўрадавых акцый у Арменіі.

Серж Саргсян падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Арменіі, паведамляе news.am.

У заяве Саргсян указаў, што апошні раз звяртаецца да грамадзян як кіраўнік дзяржавы. «Нікол Пашынян [лідар апазіцыі] меў рацыю. Я не меў рацыі. У сітуацыі, якая склалася, ёсць некалькі рашэнняў, але ні на адно з іх я не пайду. Гэта не маё. Я пакідаю пасаду кіраўніка нашай краіны», — цытуе прэс-служба словы Саргсяна.

«Вуліца супраць майго прызначэння. І я выконваю ваша патрабаванне», — паведаміў ён.

Акцыі пратэсту супраць прызначэння былога прэзідэнта Сержа Саргсяна прэм’ерам краіны праходзілі з 13 красавіка. 

Саргсян быў прэзідэнтам Арменіі з 2008 года, але ў выніку зменаў канстытуцыі краіна ператваралася ў парламенцкую краіну, дзе галоўнай асобай у краіне станавіўся прэм’ер. На гэту пасаду быў абраны Саргсян, і ў краіне выбухнулі пратэсты. Узначаліў пратэсты Нікол Пашынян.

Пашынян быў затрыманы раніцай у нядзелю, неўзабаве пасля таго як сустрэўся з прэм’ерам Саргсянам у гасцініцы «Марыёт». Ім не ўдалося дамовіцца, Саргсян заявіў, што апазіцыя займаецца «шантажом дзяржавы і законных уладаў», і прапанаваў «вярнуцца ў законнае поле». Але сёння Пашынян быў вызвалены, а да пратэстоўцаў далучыліся вайскоўцы адной з частак.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце