weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
23.04.2018 10:06 ,

Міліцыя шукае пару, якая прадала віляйчаніну аўтамабіль з падробнымі дакументамі

У дзяжурную часць маладзечанскага РАУС звярнуўся 45-гадовы віляйчанін. Ён паведаміў, што яму прадалі машыну з падробным ідэнтыфікацыйным нумарам і дакументамі.

Як расказаў пацярпелы, аўто ён купіў у маладой пары, заключыў дагавор куплі-продажу. Але праверку на юрыдычную чысціню вырашыў не праводзіць, паверыўшы на слова прадаўцам.

Падчас праверачных мерапрыемстваў міліцыянеры высветлілі меркаваную схему незаконнай здзелкі. Хутчэй за ўсё, авантурысты незаконна прыгналі аўто з Еўропы. Пасля размясцілі аб’яву на адным з інтэрнэт-сайтаў аб’яву аб продажы машыны і чакалі свайго пакупніка. Ім стаў 45-гадовы жыхар Вілейскаага раёна. Мужчына даўна прыглядаў аўто менавіта такой маркі, яго адразу зацікавіла прапанова прадаўцоў.

Як расказаў оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС Іван Корпік, разлічваючы на шчырасць і станоўчы вынік здзелкі, пацярпелы захапіў патрэбную суму і адправіўся на сустрэчу.Незаконная здзелка па продажы «КІЯ Спортэдж» адбылася ў сталіцы. Машыну прадаўцы ацанілі ў 14 000 долараў.

Як патлумачыў заяўнік, пры сустрэчы з фігурантамі ніякіх падазрэнняў на іх конт не ўзнікла. Пара прадаўцоў пераканаўча расказвала пра сябе і аўто. Расказалі, што доўга займаюцца аўтамабільным бізнесам, прыганяючы машыны з Расіі.

Пацярпелы без сумненняў заключыў дагавор куплі-продажу, нават не прагледзеўшы іх, атрымаў «дакументы» і паімчаў на жалезным кані дадому. Але пры рэгістрацыі ў ДАІ сутыкнуўся з праблемай. Высветлілі, што нумары і дакументы падробныя.

Па дадзеным факце міліцыя праводзіць праверку.

Калі вы падналі асобы на фота, ці ведаеце, дзе яны, калі ласка, паведаміце па тэлефонах (80176) 74-68-55, (8033) 600-25-25 ці 102. Канфідэнцыйнасць гарантуе міліцыя.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце