weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3398
1 долар 2.0017
100 рас.руб. 3.2467
23.04.2018 13:43 ,

Сёння раніцай памёр мужчына каля былога клуба «Магніт» у Маладзечне

Фота ganc-chas.by.

Здарэнне адбылося сёння каля сямі раніцы.

Пра выпадак распавёў старшы следчы маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.

46-гадоваму мужчыне стала кепска на вуліцы Касманаўтаў, недалека ад клуба «Блэк Фокс» (былы «Магніт»).

Прахожыя выклікалі «хуткую дапамогу». Аднак праз рэанімацыйныя дзеянні выратаваць мужчыну не атрымалася.

Устаноўлена, што мужчына ўпаў сам, яго не білі.

Загінулы — жыхар Маладзечна 1972 года нараджэння. Наколькі вядома следству, быў раней судзімы.

Прычына смерці высвятляецца праз судова-медыцынскую экспертызу.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце