weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
24.04.2018 13:40 ,

Лукашэнка ў звароце да народа ўзгадаў дзяўчынку са Смаргоні, што паправіла Галкіна, і сказаў, што рэферэндума пакуль не будзе

Анлайн выступу вяла "Наша ніва".

Вытрымкі:

12:01

Лукашэнка ўспомніў 11-гадовую дзяўчынку са Смаргоні, якая паправіла на расійскім тэлебачанні Максіма Галкіна, які назваў нашу краіну «Белоруссіяй».

11:53«Я вас паважаць перастану, калі вы згубіце (сказаў па-беларуску — «НН») свой суверэнітэт», — сказаў Лукашэнка пра Малдову, дзе нядаўна быў.

11:37

«У сістэме кіравання абсалютная большасць сумленных. Калі мы кагосьці затрымліваем, то паказваем, што недатыкальных няма і не будзе».

Ён кажа, што кадравыя перастаноўкі звязаныя з карупцыяй. Кажа, што ў Мінспорту і Мінлесу бралі хабары. «Прадаваў якасны лес па цане пілавіння».

11:26

«Я ніколі не пастаўлю змены Канстытуцыі пад нейкую асобу, ніколі. Калі пад кагосьці і трэба было змяніць Канстытуцыю, то трэба было сумленна зрабіць».

Крытыкуе армян, што тыя мянялі краіну «пад асобу». «Я зычу армянскаму народу, каб яны не надта захапіліся вынікам. Уладу змяніць доўга, трэба даць вынік. Арменія — не чужая для нас краіна».

11:22

«Калі нехта думае, што мы зменім Канстытуцыю і тым самым створым фундаменты для нашых майданаў і майданутых, то гэтага не будзе».

«Мы не можам з гісторыяй разабрацца. Што за БНР такая, куды нашы інтэгратары, нацыяналісты рухаліся».

11:15

«Пытанне магчымай карэкціроўкі Канстытуцыі абмяркоўваецца ў інтэрнэце ўвесь час. Раз і назаўжды хачу сказаць, асабліва для абураных СМІ, я ніколі не дзейнічаў нячэсна ў дачыненні да людзей. Я абяцаў і ніколі не парушу сваю клятву, бо будзе як учора ў Арменіі. Калі будзе рэферэндум, то я скажу загадзя па законе. Я асабіста ні пра які рэферэндум не думаў. Нам цяпер не да рэферэндумаў», — абверг Лукашэнка чуткі.

10:59

Прапануе аказваць бізнэсу ўсемагчымую дапамогу.

«Дайце дырэктару праяўляць ініцыятыву, але і прасіце за вынік», — кажа ён.

Чытаць цалкам на «НН».

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце