weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 27° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 27° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3398
1 долар 2.0017
100 рас.руб. 3.2467
24.04.2018 11:59 ,

Рух па трасе М6 адкрыецца да 7 лістапада

Фота grodnonews.by.

Рух аўтатранспарту па абноўленым участку магістралі Мінск — Гродна будзе адкрыты да 7 лістапада. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко, піша Гродзенская праўда.

— І гэта крайні тэрмін, — падкрэсліў Уладзімір Дзяшко. — Сёння абуладкаванне дарожнага палатна, развязак, пуцеправодаў, мастоў вядзецца па графіку. Запушчаны ўсе асфальтавыя заводы. У цэлым апярэджанне на гродзенскім участку рэканструкцыі аўтамагістралі складае 9 месяцаў. Згодна з кантрактам з Сусветным банкам, канчатковы ўвод М6 — ліпень 2019 года. Тым не менш, рух на ўсіх 120 кіламетрах гродзенскага ўчастка будзе адкрыты да 7 лістапада. На наступны год пяройдуць толькі сезонныя працы.

Як патрабуюць умовы Сусветнага банка, на гродзенскім участку будзе два падземныя пераходы для дзікіх жывёл, бяспечныя пешаходныя пераходы, веладарожкі.

Адзін тунэль для пераходу лясных жывёл ужо пабудаваны ў Шчучынскім раёне, да яго падводзіцца агароджа з трывалай металічнай сеткі. Другі тунэль ў Іўеўскім раёне змантаваны і зараз вядзецца яго наземнае перакрыцце. На 197-м кіламетры трасы з’явіцца міграцыйны калідор для земнаводных.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце