weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 27° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 27° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3398
1 долар 2.0017
100 рас.руб. 3.2467
24.04.2018 08:00 ,

Следчы: «Ніколі не бачыла столькі рэчдокаў — горы». На Валожыншчыне скралі 16 самазвалаў пяску

Фота НГС.ДОМ.

Пра крадзеж расказала  старшы следчы Валожынскага раённага Следчага камітэта Юлія Селятыцкая.

Адна фірма выйграла тэндар на выкананне прац для іншай арганізацыі, што размяшчаецца ў Валожынскім раёне. Для выканання працы фірма пастаянна падвозіла да месца работ машыны пяску.

Пясок вазілі адным і тым жа маршрутам. Аднак 2 красавіка майстар загадаў кіроўцу вазіць пясок да іншага месца. Падначалены здзівіўся, але рабіў так, як загадаў кіраўнік. Мясцовыя жыхары вёскі, праз якую ляжаў новы маршрут, абурыліся, што самазвалы псуюць іх дарогу і паскардзіліся ў ДАІ.

На чарговым рэйсе інспектар спыніў кіроўцу самазвала, каб праверыць дакументы. Паводле пуцёўкі, пункт прызначэння мяняцца не павінен быў, так што пясок вазілі не туды, куды патрэбна было гаспадару. Кіроўца адказаў, што выконвае загад майстра.

Як толькі міліцыя спыніла майстра, той адпразу прызнаўся, што пясок скраў. Патлумачыў, што між іншым яго знаёмы доктар сказаў, што някепска было б падсыпаць дарогу да яго ўчастка. Са слоў майстра, ён вырашыў, што варта дапамагчы паважанаму доктару.

Меркавалася, што для падсыпкі прывязуць 24 самазвалы пяску, але паспелі выгрузіць 16.

Доктар следству сказаў, што пра пясок сказаў майстру між іншым. Абодва сцвярджаюць, што за пясок доктар нічога не плаціў.

Майстар ужо выплаціў 889 рублёў шкоды. Супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж праз злоўжыванне службовым становішчам».

Фірма, дзе працуе майстар, паведаміла, што не мае супраць абвінавачанага прэтэнзій, шкоду той пагасіў.

З улікам гэтых абставін, а таксама прызнання віны, майстар можа атрымаць у судзе толькі адміністрацыйную адказнасць, удакладніла следчы.

— Такога ў маёй практыцы яшчэ не было, — падзялілася Селятыцкая. — Бывалі розныя рэчдокі, але ўпершыню так, каб адразу горы!

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце