weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
24.04.2018 09:58 ,

Труп мужчыны знайшлі ў падвале праз два дні: жыхар Вілейшчыны спускаўся ў падвал, зламаў сабе шыю і загінуў

Фота Strport.ru.

Раніцай 21 красавіка у Вілейскі РАУС патэлефанавала жыхарка Нарочы, што на Вілейшчыне, і паведаміла, што ў чацвер у яе знік муж.

У пятніцу жанчына шукала мужа самастойна з дапамогай сваякоў. Калі ж муж не з’явіўся да раніцы суботы, вырашыла звярнуцца ў міліцыю. Па словах жонкі, муж ніколі не сыходзіў з дому.

У хуткім часе пасля звароту жонкі міліцыянеры знайшлі труп зніклага 60-гадовага мужчыны ў падвале суседняга дома. Але па словах намесніка начальніка Вілейскага РАУС Кацярыны Млечкі, ніякага крыміналу ў здарэнні не было.

Мужчына чамусьці зайшоў у падвал суседняга дома. Верагодна, ён пераблытаў дзверы падвала з уваходнымі, кажа Кацярына Аляксандраўна.

У падвале быў вельмі круты спуск. Мужчына, відаць, спатыкнуўся, паваліўся і паламаў сабе шыю.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце