weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
02.05.2018 14:33 ,

ФК “Чысць” ізноў прайграе і аказваецца на апошнім радку турнірнай табліцы (Фота)

Яшчэ адна хатняя гульня, якая адбылася на гарадскім стадыёне 28 красавіка, не прынесла каманзе з Чысці ні радасці, ні ачкоў.

На гэты раз сапернік са Слоніма аказаўся вышэйым на галаву а ўсіх сэнсах гэтага слова.

Лік гульні госці адкрылі на 15 хвіліне. І ўжо на 16 ён быў 0:2.

Трэба сказаць, што абаронцы футболнай каманды Чысць у гэтым матчы не праявілі сябе ніяк. І ўсе 85 гледачоў на трыбунах, калі ў пачатку матча яшчэ неяк падбадзёрвалі гульцоў, то бліжэй да канца першага тайма сталі крычаць: “Слонім, наперад”.

Слонім, дарэчы, не прымусіў сябе доўга чакаць і на 43 хвіліне закаціў яшчэ адзі мяч ў вароты гаспадароў поля.

Другі тайм, каб яшчэ крыху, мог бы пайсці зусім па-другому. На 72 хвіліне матча Аляксандр Працкевіч адквітаў адзін гол. І да другога гола заставалася зусім нічога, удача была на баку Чысці, але мяч так і не трапіў у вароты.

Галоўны трэнер “Чысці” Руслан Лукін на пасляматчавай прэс-канферэнцыі зверне ўвагу менавіта на гэта.

А пакуль на 79 хвіліне матча гулец Слоніма павялічвае разрыў у ліку да чатырох галоў. І пакуль мяняўся лік на табло, у вароты чысціцаў заляцеў чарговы мяч.

Фінальны лік 1:5.

На пасляматчавай прэсканферэнцыі галоўны трэнер ФК “Слонім” пракаментаваў гульню наступным чынам:

– Гульня была складаная. Мы разлічвалі на тое, што сапернік на сваім полі будзе гуляць больш востра. Спрабавалі гуляць на контратаках. Але патрабалі ад гульцоў і пазіцыйных атак. Спрабавалі іграць шырока праз флангі з падачамі. Плюс стандарты. Першы з іх прайшоў і атрымаўся першы гол.

Руслан Лукін падхоплівае размову і кажа:

– Так, першы гол атрымаўся са стандарту. Другі – падарылі мы самі, памыліўся Мікіта Мятліцкі. Ды і трэці, уласна, таксама. Быў у гульні пераломны момант, але пры ліку 1:3, варатар забіў гол сам сабе. Не атрымалася ў нас, не выканалі ўстаноўку. Канешне, гэта щсё балюча. 0:6, 1:5…. Але мы сябе яшчэ пакажам. Мы голыя, халодныя, без грошай, але гордыя.

Алег Кароль, злева, і Руслан Лукін.

Фота Яўгена Каросціка

Фота Наталлі ТУР.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце