weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
02.05.2018 17:20 ,

Сельвыканкам у Касуце, які прыбраў стэнд са згадкай пра Лапіцкага: За месяц зробім падмурак і ўсталюем зноў

Фота забяспечанае чытачамі "РГ".

Гістарычны стэнд, прысвечаны ўраджэнцам вёскі Касута ў Вілейскім раёне зазнаў дзіўныя метамарфозы — нехта заклеіў словы «герой нацыянальнага супраціву» у абзацы пра Расціслава Лапіцкага. 22-гадовага хлопца савецкія карныя органы расстралялі за распаўсюд улётак з прапагандай незалежнай Беларусі. 

Як паведамляюць чытачы, цяпер стэнд увогуле знік.

У чым справа?

«Нашай Ніве» на гэта пытанне адказала Ірына Супрановіч — старшыня Крывасельскага выканаўчага камітэта.

«У нас цяпер вядуцца работы па добраўпарадкаванні. І нехта быў ездзіў і сказаў, што стэнд падгнілы. Я паехала глянуць, і сапраўды — адзін бок згніўшы.

Таму мы яго самі і знялі, будзем перарабліваць тую стойку, цэментаваць, бо калі хлопцы той стэнд ставілі, то яны проста дрэвам у зямлю, без падмурка. А тут жа вада побач, зямля такая… Калі без цэменту, то за два гады і платы ў людзей ушчэнт гніюць.

Грошы ў нас ёсць — на цэмент і стойку хопіць, цягам месяца вернем», — сказала Супрановіч.

Але хто і чаму заклейваў абзац пра Лапіцкага?

«Хто клеіў, я не ведаю. Там было так, што нехта клеіў, а нехта адрываў. Можа, гэта і хуліганства, але да каго тут прымяняць адміністратыўны кодэкс?», — падсумавала Супрановіч.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце