weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 25° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
08.05.2018 08:52 ,

Малая радзіма на старых фотаздымках: вілейская бібліятэка ладзіць віртуальны фотапраект

1930 год. Прэзідэнт Польшчы Ігнацій Масціцкі (справа) на абедзе ў палацы Тукалаў у Асцюковічах. Фота з архіва Вілейскага краязнаўчага музея.

Году малой радзімы прысвечаны новы бібліятэчны віртуальны фотапраект «Малая радзіма на старых фотаздымках», паведамляюць у Вілейскай раннай бібліятэцы.

Арганізатары хочуць стварыць віртуальны архіў старых фотаздымкаў, якія б адлюстроўвалі цікавыя падзеі жыцця раёна, знаёмілі з землякамі, побытам, вольным часам, інтарэсамі людзей мінулых гадоў.

Усе, хто любіць родны Вілейскі край, хто неабыякавы да яго гісторыі, могуць стаць удзельнікамі праекта. Для гэтага варта пашукаць ў сямейных архівах і альбомах старыя фотаздымкі і прынесці іх у Вілейскую раённую бібліятэку па адрасе вул. Савецкая, 25 або ў бліжэйшую да вас бібліятэку нашага раёна.

Фотаздымкі адскануюць і вернуць ўладальніку. Не забудзьцеся суправадзіць фотаздымак каментарам. Раскажыце, дзе ён зроблены і хто на ім.

Фотаздымкі ў лічбавым фармаце можна даслаць у аддзел бібліятэчнага маркетынгу на адрас электроннай пошты OBM—[email protected] з паметкай “ВІРТУАЛЬНЫ ПРАЕКТ”.

Усе здымкі будуць размешчаны на сайце ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік” http://villib.by у раздзеле «Малая радзіма на старых фотаздымках».

У бібліятэцы чакаюць фотаздымкі, якія адлюстроўваюць людзей за працай, на вучобе, на адпачынку, дзяцей, моладзь, сталых людзей, гарадскія і сельскія пейзажы, сцэны паўсядзённага жыцця, партрэты людзей, якія пакінулі пра сябе добрую памяць, і многае іншае.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце