weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3398
1 долар 2.0017
100 рас.руб. 3.2467
10.05.2018 10:43 ,

Каляндар: 85 год аўтару «Габелена стагоддзя», які занеслі ў Кнігу рэкордаў Гінэса і іншыя падзеі

Частка "Габелена стагоддзя".

Самыя важныя гістарычныя падзеі Павілля гэтага тыдня ў нашай традыцыйнай падборцы.

11 мая

185 гадоў з дня нараджэння заолага, прыродазнаўца і доктара Бенядзікта Дыбоўскага (1833 – 1930). Нарадзіўся ў маёнтку Адамарын, Маладзечанскі раён.

Скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт. Быў прафесарам кафедры заалогіі Варшаўскага ўніверсітэта.

За ўдзел у паўстанні 1863 – 1964 гадоў сасланы ў Сібір. Апісаў ўмовы Прыбайкалля. Сабраў вялікую калекцыю прадстаўнікоў фаўны Сібіры.

Працаваў доктарам на Камчатцы, загадваў кафедрай заалогіі Львоўскага ўніверсітэта, арганізаваў музей. Вывучаў беларускія азёры Любань, Свіцязь, Чорнае, інш.

13 мая

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Памеры габелена Кішчанкі ўражваюць.

85 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Кішчанкі (1933 – 1997), беларускага жывапісца, народнага мастака Беларусі.

Аўтар вядомага “Габелена стагоддзя” (1991-1995, воўна. Памеры – 14х19 метраў. Вага – амаль 300 кілаграмаў), які занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

17 мая

95 гадоў з дня нараджэння Яўгена Дзятлава (1923 – 2003), заслужанага архітэктара Беларусі.

Ён актыўна ўдзельнічаў у стварэнні праектаў планіровак і забудовы раёнаў Мінска, у абгрунтаванні будаўніцтва Мінскага метрапалітэна, праетаваў жылыя дамы, універсам “Рыга” па вул. Сурганава, рэстараны “Свіцязь” па Ленінскім праспекце і “Мінск” у горадзе Патсдаме (ГДР). Яго праекты адзначаныя прэміямі ўсесаюзных і рэспублікаскіх конкурсаў.

Касцёл у Міхалішках.

Сёлета спаўняецца 365 гадоў з часу пабудовы (1653) Міхалішскага касцёла аўгусцінцаў. Узведзены з цэглы ў вёсцы Міхалішкі (Астравецкі раён) у стылі барока архітэктарам з Фландрыі (Бельгія) Крыстоферам Пенсам. Будаўніцтва заказаў сенатар і дыпламат Цыпрыян Павел Бжастоўскі – бацька Канстанціна Бжастоўскага, стваральніка маёнтка Веркі ў Вільні.

Касцёл з’яўляецца першым узорам сармацкага барока на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Найбольшую цікавасць выклікае яго інтэр’ер. Амаль два дзясяткі гадоў група італьянскіх майстроў  (стваральнікаў унутранага ўбранства віленскага касцёла Святых Пятра і Паўла) разам з сынам архітэктара Іаганам Пенсам упрыгожвалі храм ляпнінай.

Касцёл дзейнічае, з’яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце