weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
10.05.2018 09:51 ,

Муж наехаў на жонку трактарам. Жанчына памерла: 3 мая здарылася трагедыя ў Хаценчыцах на Вілейшчыне

Ілюстрацыйнае фота selhoztehnik.com.

3 мая ў Хаценчцах у сваім двары 58-гадовы мясцовы жыхар наехаў трактарам на сваю 57-гадовую жонку. Ад атрыманых траўмаў жанчына памёрла ў бальніцы на наступны дзень.

Здарэнне адбылося ўвечары. Муж і жонка хацелі зрабіць гаспадарчыя справы з дапамогай уласнага трактара.

Мужчына папрасіў, каб жанчына дапамагла яму прычапіць да трактара прычэп. Жонка знаходзілася ззаду трактара, а кіроўца пачаў рухацца назад, не ўпэўніўшыся ў бяспецы.

У выніку муж наехаў на жонку. Пацярпелую 3 мая забралі ў балініцу, а 4 мая яна памёрла ад атрыманых траўмаў.

– Узбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Парушэнне правілаў дарожнага руху». Не выключаем, што трактар быў тэхнічна няспраўны,  – распавёў «Рэгіянальнай газеце» начальнік Вілейскага РАСК Яўген Мягкоў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце