weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3398
1 долар 2.0017
100 рас.руб. 3.2467
10.05.2018 15:13 ,

Мы абралі вершы, аўтары якіх атрымаюць бясплатныя білеты на ноч танцаў «У маёвым садзе» 12 мая

Танцавальнае свята адбудзецца 12 мая на аграсядзібе “Засценак Скрыплеў” у Васіля Грыня на Валожыншчыне.

«Рэгіянальная газета» разам з арганізатарамі разыгрывала бясплатныя білеты на свята. Каб перамагчы, трэба было прыдумаць верш пра ноч танцаў.

Пераможцы могуць ехаць на свята. Для іх і яшчэ аднаго іх сябра ўваход бясплатны.

Цана білета пры папярэдныяй замове 10 рублёў, пры пакупцы на месцы — 15.

Арганізатары запрашаюць не паленавацца і апрануць адпаведныя народным танцам уборы. Адчуйце атмасферу свята напоўніцу!

Падрабязней пра ноч танцаў чытайце тут: “І тут адчуваеш – во яно, шчасце!” Не прапусціце ноч танцаў “У маёвым садзе” 12 мая

Хто ж выйграў білет

Сярод прапаноў былі розныя і па сэнсе, і па жанры вершы. Напрыклад:

Мы на свяце патанцуем, любім мы адпачываць,

Але ж заўтра на работу ў пяць раніцы уставаць.

Ці яшчэ:

Калі хочаш танцаваць,

Нада крышачку паддаць.

Ногі самі затанцуюць,

Калі музыку пачуюць.

Цяжка было абраць лепшы верш. Мы так і не вызначыліся, таму абралі адразу двух пераможцаў. Яны запрошаныя на ноч танцаў, дзе арганізатары папросяць прадэкламаваць свае творы на публіку.

Першы пераможны верш напісала Ася Грыневіч:

Ад чаго ты такая харошая ? 
I аб чым салавейкi пяюць ? 
Гэта ноч нi на што не пахожая —
Хлопцы з дзеукамi у танцах лятуць.

Абдымаецца ночанька з месяцам. 
Кiпень майская б’е на галлi.
Зорка яркая у небе засвецiцца, 
Каб збылася любоу на зямлi…

Другі належыць пяру Марысі Кацярыніч:

Пекная маёва ночка 
Важна ходзіць па садочку. 
Гонар нездарма трымае, 
Танцаваць сяброў склікае. 

Ды хіба танцораў толькі, 
Вунь гасьцей сабралась колькі: 
З Полацку “Варган” сьпяшае, 
Зь Менску “Рада” пад’язджае, 

Гук ляціць, ня мае межаў, 
Засьпявала ўжо “Мярэжа”. 
Так ужо тут павялось, 
Завёў танцы Алесь Лось. 

Інструмент любы музычны 
Майстру гэтаму прывычны. 
Б’е абцас аб палубец, 
Толькі чуеш: “Голубэц!” 

Сам Васіль абцасы точыць, 
Не спыніць яго ніяк, 
Нібы іскры вылятаюць 
Полька, вальс, гапак, крутак… 

Гаспадар гасьцей вітае, 
Браніславіч памагае, 
Любіць вельмі ён парадак, 
Не дапусьціць непаладак. 

Добра знаюць сваю справу, 
Паддаюць усім нам жару, 
І, каб не было нуды, 
Зацвілі ў іх сады. 

А яшчэ клуб “Кола” недзе 
Едзе на веласіпедзе. 
І намер ён добры мае, 
Ладзіць танцы памагае. 

З Брэзаньбурга вязе друга 
Раман Яраш. Сам Папруга 
Будзе “рэзаць” нам тут так, 
Што ня ўседзіш ты ніяк. 

Ой круціся-вісь вяровачка, 
З таго ж боку і “Жыдовачка”. 
Заіграюць нам “Нажнічкі”, 
Самі скачуць чаравічкі. 

Час прысьпеў нам паказаць, 
Што ўмеем танцаваць. 
Каб не ўпасьці ў нуду, 
Лепш дастаў бы ты дуду! 

Яўген – гуку ўладар, 
І бубнач ён, і дудар, 
Але ўсё ж такі ў палоне 
Ў цымбалісткі слаўнай Волі. 

Будуць зь вечара да раначку 
Граць музыкі нам “Каханачку”. 
Біся весялей, сардэчанька, 
Запрашаюць на “На рэчаньку”. 

Станавіцеся радочкам 
На вясёлы танец “Ночка”. 
Гуку паддавай, кларнет, 
Мы станцуем “Карапет”. 

Здрыганулася зямля, 
Хлопцы “жараць” “Шамяля”, 
І дзяўчаты скачуць гожа, 
Хай пачуе ўвесь Валожын! 

І ніхто ў гэту ночку 
Тут да ранку не прысядзе, 
Васілёў засьценак ладзіць 
Танцы ў маёвым садзе!

Віншуем пераможцаў!

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце