weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
10.05.2018 13:34 ,

Рыбачыў, дакрануўся вудай да высакавольтных правадоў і загінуў: дзве аднолькавы смерці рыбакоў-маладзечанцаў

Фота KazanFirst.

Амаль пры аднолькавых абставінах і ў адным і тым жа месцы 7 і 9 мая на Маладзечаншчыне загінулі два рыбакі.

7 мая каля 18.30 дактары хуткай дапамогі патэлефанавалі ў міліцыю і паведамілі, што 54-гадовы мужчына, які рыбачыў на Беразіне на Маладзечаншчыне, смяротна траўмаваны электрычным токам.

Маладзечанец лавіў рыбу ў месцы, дзе праходзяць высакавольтныя лініі. У нейкі момант дакрануўся да правадоў вудай.

Ад удару токам ён загінуў на вачах у жонкі і сяброў, з якімі разам адпачываў.

Падобнае здарэнне адбылося 9 мая. З Беразінскай участковай бальніцы патэлефанавалі ў міліцыю і паведамілі, што да іх даставілі 35-гадовага жыхара Маладзечна, траўмаванага токам. Пацярпелы, якога даставіў сябар, ад атрыманых траўмаў памёр.

Аказалася, маладзечанец рыбачыў амаль у тым жа самым месцы, дзе яго папярэднік. І таксама дакрануўся вудай да правадоў.

– Следчыя ўстанавілі, што па берагах ракі стаяць інфармацыйныя таблічкі, якія папярэджваюць пра высакавольтныя лініі. Аднак маладзечанцы праігнаравалі гэтую інфармацыю, – распавёў «Рэгіянальнай газеце» старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце