weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3398
1 долар 2.0017
100 рас.руб. 3.2467
10.05.2018 14:50 ,

У чысцінскай школе з вучнямі сустрэўся краязнаўца Алесь Раткевіч

Алесь Раткевіч і дырэктар школы Аляксандр Кісель (справа).

Сустрэча адбылася 8 мая, напярэдадні свята Перамогі.

З вучнямі старэйшых класаў сустрэўся аўтар краязнаўчай кнігі пра Вілейшчыну “Невядомая гісторыя майго краю”, сябрам праўлення маладэчанскай суполкі Беларускага Фонда Міру Алесем Раткевічам.

Школьнікі  з вялікай зацікаўленнасцю слухалі выступоўцу, які распавядаў пра сваю кнігу. У ёй расказваецца галоўным чынам пра ваеннае ліхалецце мінулага стагоддзя.

А пачаў сустрэчу краязнаўца з віншавання прысутных з надыходзячым светлым і радасным святам — Днём Перамогі над фашысцкай Германіяй. Адзначыў, што адначасова гэты дзень не толькі радасці, але і вялікага смутку, таму што тая перамога вельмі дорага дасталася. На яе алтар пакладзены мільёны жыццяў.

Слухачы не спяшаліся разыходзіцца нават пасля заканчэння адведзенага часу.

Гэта парадавала і аўтара, і настаўнікаў — што моладзь цікавіцца мінулым, гісторыяй свайго краю.

Напрыканцы аўтару ў знак прызнання вучні падарылі кветкі, а ён пакінуў асобнік сваёй кнігі на памяць вучням у школьнай бібліятэцы.

Кветкі для аўтара кнігі .

Уручэнне кнігі школьнай бібліятэцы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце