weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
10.05.2018 13:33 ,

У Вілейцы затрымалі наркадылера. Дома знайшлі траву і 6000 рублёў

Першапачаткова наркаконтролю паступіла аператыўная інфармацыя аб тым, што на тэрыторыі Вілейскага і Мядзельскага раёнаў з'явіўся гандляр марыхуанай. Нібыта дылер наладзіў сетку распаўсюду не толькі ў райцэнтры, дзе пражываў, але і ў бліжэйшым горадзе. Міліцыянеры знайшлі падазраванага — 30-гадовага непрацуючага жыхара Вілейкі.

Аператыўнікі наркакантролю і байцы СОБРу арганізавалі аперацыю па затрыманні непасрэдна па месцы жыхарства фігуранта.

Як распавёў начальнік упраўлення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі УУС Мінскага аблвыканкама Алег Сільвестровіч, падчас ператрусу дома знайшлі і канфіскавалі больш за кілаграм высушанага зелля, а таксама ўсе неабходныя прыстасаванні для вырошчвання і фасоўкі тавару: электронныя вагі, ўпаковачны матэрыял. Таксама ў тайніку нарказбытчык захоўваў грошы розных наміналаў агульнай сумай каля 6000 рублёў.

Па інфармацыі следства, траву фігурант вырошчваў у лесе, калі спрыяла надвор’е, а таксама ў падвале дома. Зламыснік стварыў цяплічныя ўмовы для вырошчвання марыхуаны, абсталяваўшы хатнюю плантацыю ў спецыяльнымі сістэмамі вентыляцыі, тэрмарэгуляцыі і арашэння.

Устаноўлена, што гандляр збываў наркотык вагой у 5 грамаў за 20 рублёў.

У дачыненні да віляйчаніна распачалі крымінальную справу па артыкуле «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў». Праводзіцца расследаванне.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце