weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
12.05.2018 16:02 ,

Ліні, карасі, платва і акунь – за восем тысяч: на вадаёме ля Ушы затрымалі двух нецвярозых рыбакоў-парушальнікаў

Фота runaruna.ru.

Раніцай 9 мая супрацоўнікі інспекцыі аховы прыроды затрымалі двух парушальнікаў на першым кіламетры дарогі "Маладзечна-Ілья"

Забароненымі прыладамі яны лавілі рыбу на вадаёме побач з Ушой.

32-гадовы і 34-гадовы маладзечанцы налавілі сеткай 18 лінёў, 2 карасі, платву і акуня.

Па словах старшага следчага Маладзечанскага РАСК Юрыя Багушэвіча, абодва былі ў стане алкагольнага ап’янення.

Урон, нанесены навакольнаму асяроддзю ацанілі ў 351 базавую велічыню, а гэта больш за восем тыся рублёў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце