weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
13.05.2018 21:48 ,

У ліпені археолагі правядуць раскопкі Ільянскай гуты на Вілейшчыне

Летась на раскопках. Фота забяспечанае Палінай Курловіч-Бяляўскай.

Сёлета ў чарговы раз сталічныя даследчыкі-археолагі прыедуць у Ілью, каб даследаваць месца, дзе ў другой палове 18 стагоддзя працавала гута – завод па вырабу шкла. Пра ранейшыя раскопкі старажытнага прадпрыемства "Рэгіянальная газета" пісала тут і тут.

Экспедыцыю правядуць ад 10 да 30 ліпеня ў межах вучэбнай археалагічнай практыкі гістфака БДУ, распавяла адна з кіраўнікоў, выкладчыца БДУ Паліна Курловіч-Бяляўская.

Жыць удзельнікі экспедыцыі будуць у кэмпінгу на беразе ракі Іліі на ўскраіне вёскі.

Плануюць разабраць і апрацаваць аб’екты вытворчай пляцоўкі прадпрыемства. Будуць экскурсіі, адукацыйныя і культурніцка-забаўляльныя мерапрыемствы.

Жадаючыя паехаць у якасці валанцёраў, звязвайцеся непаспрэдна з кіраўніцтвам для абмеркавання ўсіх умоў. Паведамляйце плануемыя срокі ўдзелу, а таксама ці ёсць у вас свой намёт.
Запісвайцеся! Будзе цікава і весела!

З Палінай Курловіч-Бяляўскай можна звязацца тут.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце