weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3398
1 долар 2.0017
100 рас.руб. 3.2467
15.05.2018 08:35 ,

Амаль шэсць тысяч рублёў – за шэсць кілаграмаў рыбы: на Мядзельшчыне затрымалі браканьераў

Возера Нарач. Фота wikipedia.org.

У самы час нерасту парушальнікі паставілі сеткі ў розных месцах на возеры Нарач.

Раніцай 10 мая супрацоўнікі прэзідэнцкай Дзяржінпекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету затрымалі жыхара вёскі Занарач, які сеткамі злавіў 57 штук рознай рыбы.

– Улоў заважыў усяго шэсць кілаграмаў, – расказаў «Рэгіянальнай газеце» Уладзімір Хіла, намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. – Але ўрон, нанесены навакольнаму асяроддзю, склаў 5586 рублёў.

А праз некалькі гадзін ужо на іншым беразе Нарачы затрымалі яшчэ аднаго жыхара раёна. Сеткай ён вылавіў 33 рыбіны агульнай вагой 4,9 кілаграма. За гэта ён заплаціць 3600 рублёў.

На месцы затрыманняў выклікалі супрацоўнікаў РАУС і раённага аддзела Следчага камітэта. Паколькі браканьеры нанеслі навакольнаму асяроддзю шкоду ў буйным памеры, следчыя ўзбудзілі крымінальныя справы. Цяпер парушальнікам паграшае або вялікі штраф, або пазбаўленне волі да трох гадоў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце