weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3398
1 долар 2.0017
100 рас.руб. 3.2467
16.05.2018 08:40 ,

«Адрэзаў галаву і выкінуў у раку» — за што вясковец з-пад Рэчыцы атрымаў пажыццёвы тэрмін

Фота fotokto.ru.

Гомельскі абласны суд агучыў вырак 63-гадоваму вяскоўцу, якога вінавацілі ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджаннях і забойстве, паведамляе sb.by.

Здарылася ўсё ў вёсцы Аляксандраўка Рэчыцкага раёна ў снежні 2017 года. Абвінавачаны, выпіваючы з аднавяскоўцам, успомніў яму старую крыўду. Маўляў, калі ён ляжаў у лякарні, то прыяцель залез у дом і вынес прадукты. На фоне спіртнога вырашыў правучыць госця драўлянай палкай. Збітага выштурхаў за парог і лёг спаць.

Раніцай ён знайшоў аднавяскоўца ў двары. Прыкмет жыцця той не падаваў.

Далей абвінавачаны чамусьці разрэзаў труп суседа. Галаву выкінуў у раку, а цела выцягнуў за дом на пустку ў лясным масіве, дзе і пакінуў. Пасля патэлефанаваў сястры і прыяцелю, паведаміўшы, што «напэўна, забіў чалавека і хутка сядзе».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце