weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
16.05.2018 11:03 ,

Ля вілейскага каледжа з’явіцца Рыбін цар

Скульптар Валеры Апарык са сваім творам.

Скульптуру з такой назвай 17 мая ў 12.00 урачыста адчыняць на тэрыторыі каледжа па адрасе: вуліца Гагарына, 4 (каля магазіна "Сняжынка").

Аўтар скульптуры – віляйчанін Валеры Апарык. Аўтар ідэі – дырэктар Вілейскага дзяржаўнага каледжа Ігар Кіцікаў.

– Вілейшчына, «Вілейскае мора» – мая малая радзіма. Увесь час мару сустрэць Рыбінага цара, які, згодна з легендай, жыве ў Беларусі і якога ніхто не бачыў, – кажа Ігар Сямёнавіч.

Валеры Апарык і Ігар Кіцікаў у творчым працэсе.

Дырэктар каледжа падзяліўся сваёй ідэяй з таленавітым творцам, скульптарам Валерыем Апарыкам, і той увасобіў яго мару.

Майстар і твор.

На тэрыторыі каледжа падрыхтавалі спецыяльнае месца, дзе будзе стаяць новы арт-аб’ект – пляцоўку з невялічкай штучнай сажалкай.

На адкрыццё скульптуры запрашаюць усіх віляйчан і гасцей горада.

Пляцоўка, дзе ўстановяць новы арт-аб’ект.

Фотаздымкі забяспечаныя Вілейскім дзяржаўным каледжам.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце