weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3398
1 долар 2.0017
100 рас.руб. 3.2467
16.05.2018 09:51 ,

Набыла мабільнік, а грошы не аддала: на віляйчанку завялі крымінальную справу

Фота Besplatka.ua.

14 мая вілейскія следчыя завялі крымінальную справу на сям'ю віляйчан.

Па словах начальніка вілейскага РАСК Яўгена Мягкова, 24-гадовая жыхарка Вілейкі знайшла ў Інтэрнэце аб’яву аб продажы мабільнага тэлефона за 160 рублёў. Яна звязалася з прадаўцом, жыхаром вёскі Старынкі, што на Вілейшчыне.

Пакупніца папрасіла ў мужчыны растэрміноўку і паабяцала, што расплаціцца за два месяцы. Напісала распіску. Але так і не разлічылася.

Па выніках праверкі следчых супраць віляйчанки і яе мужа, які загадзя ведаў аб намерах жонкі, вілейскі РАСК ўзбудзіў крымінальную справу

Свае паводзіны муж і жонка патлумачылі тым, што ў іх узніклі цяжкасці з грашыма. Як стала вядома, тэлефоны пад распіску жанчына брала ў Мінску і Мінскім раёне. Грошы за іх не аддавала. Мясцовыя следчыя падраздзяленні таксама распачалі шэраг крымінальных спраў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце