weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3398
1 долар 2.0017
100 рас.руб. 3.2467
16.05.2018 09:22 ,

Смаргонец будзе разводзіць мух, астраўчанін – рабіць развіваючыя цацкі: у Камарове выбралі пяць бізнес-ініцыятыў ад мясовых прадпрымальнікаў

Фота rozetka.com.ua.

11 мая ў вёсцы Камарова на Мядзельшчыне правялі чацвёрты Стартап Уікэнда.

Свае бізнес-ідэі прадстаўлялі жыхары Мядзельскага, Астравецкага, Смаргонскага і Пастаўскага раёнаў, якія навучаліся ў школе сельскага бізнесу ў Камарове ад студзеня па красавік.

У складзе журы былі бізнесмены, прадстаўнікі грамадскіх беларускіх і замежных арганізацый. Яны вызначылі, якія ініцыятывы атрымаюць падтрымку ад дзвюх да дзесяці тысяч еўра ад Еўрасаюза.

Вышэй за астатнія журы ацаніла ініцыятыву Іллі Агаркава па перапрацоўцы адходаў птушкафабрык у жывыя лічынкі мух (апарыш) і заагумус. Прадпрымальнік плануе забіраць адходы з прадпрыемстваў на сваім транспарце і карміць імі спецыяльны від мух. Гэта дазволіць яму дапамагчы з утылізацыяй адходаў і забяспечыць заамагазіны, рыбакоў і фермераў апарышам.

Вытворчасць размесціцца ў вёсцы Панара ў 14 кіламетрах ад Смаргоні. Калі прадпрымальнік зможа ажыццявіць свае планы, у будучым тут з’явіцца вытворчасць рыбы і ракаў.

Дзмітры Івашанка з Астраўца даўно вырабляе мэблю на заказ ва ўласнай майстэрні. Ён бацька траіх дзяцей, што і падштурхнула заняцца новым накірункам. Дзмітры плануе рабіць экалагічна чыстыя драўляныя цацкі. Вырабы ад брэнда «Тата Дзіма» змогуць набыць людзі з рознымі даходамі. Базавы набор будзе каштаваць каля 15 рублёў, больш пашыраны – 25-30.

Юры Абрамовіч з Мядзельшчыны пераканаў членаў журы ў тым, што пасёлку Нарач не хапае аўтакафэ са смачнымі блінамі для мясцовых жыхароў і турыстаў. Па апошніх дадзеных прадпрымальніка, у пасёлку за год бывае каля шасцідзесяці тысяч турыстаў, а месцаў грамадскага харчавання мала. Для рэалізацыі сваей бізнес-ідэі прадпрымальніку не хапае толькі спецыяльнага аўтапрычэпа, які ён плануе набыць за грошы праекта.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце