weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3398
1 долар 2.0017
100 рас.руб. 3.2467
16.05.2018 12:24 ,

Справу прадпрымальніка – “рабаўладальніка” з Вілейскага раёна перадалі ў суд

Фота з сайта mlyn.by

Жыхар адной з вёсак Вілейскага раёна утрымліваў сілай работніка і прымушаў яго працаваць на сябе бясплатна. Расследаванне крымінальнай справы скончылі, яе перадалі ў суд.

– Не маючы сталага заробку, 30-гадовы пацярпелы пачаў падпрацоўваць у прадпрымальніка два гады таму. Праз некаторы час той стаў прымушаць мужчыну прыходзіць да яго працаваць бясплатна. Абвінавачаны прыязджаў да работніку дадому ў суседнюю вёску, збіваў, запалохваў, неаднаразова выкрадаў і сілком прывозіў да сябе на ўчастак у багажніку аўтамабіля. Некалькі разоў утрымліваў работніка ўсю ноч у адрыне з дапамогай металічнага ланцуга з замком. Пры спробе адмовіцца працаваць мужчыну збівалі і пагражалі, – расказала афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Як пісаў раней МЛЫН.BY, пацярпелы – жыхар адной з вёсак Вілейскага раёна – усё ж здолеў схавацца. Для гэтага яму давялося не толькі ўцячы ад прадпрымальніка, але і сысці з дома. Толькі пасля гэтага сваякі звярнуліся ў міліцыю з заявай аб яго знікненні. Праваахоўнікі знайшлі зніклага на чыгуначным вакзале ў Віцебску. Па словах мужчыны, ён імкнуўся з’ехаць як мага далей ад “рабаўладальніка”. Пасля такіх слоў да справы падключыліся супрацоўнікі аддзела па супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Мінаблвыканкама.

– У ходзе праведзеных аглядаў і ператрусаў па месцы жыхарства прадпрымальніка забралі паляўнічую гладкаствольную зброю з боепрыпасамі да яе, дробнакаліберныя патроны і бляшанку з порахам. Акрамя таго, знайшлі выкрадзены пашпарт на імя пацярпелага, – дадала прадстаўнік Следчага камітэта.

Па выніках расследавання дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у ліку якіх наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання, выкарыстанне рабскай працы, выкраданне чалавека, крадзеж пашпарта, незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Прадпрымальнік знаходзіцца пад вартай. Крымінальную справа перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце