weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3398
1 долар 2.0017
100 рас.руб. 3.2467
16.05.2018 10:41 ,

«Усходнімі танцамі займаюся дома з сяброўкамі»: віляйчанка распавяла пра перамогу на фестывалі «Эльнара»

фота YouTube.

Днямі ў сталіцы ўсё аматары ўсходняга танца маглі паказаць сваё майстэрства на адкрытым фестывалі "Эльнара". Віляйчанка Надзея Аўдзей, якая выступала ў кваліфікацыйнай катэгорыі "Дарослыя-1" заняла першае месца ў намінацыі "Аўтарская кампазіцыя. Сола. Дэбют".

– Конкурс ладзіўся пры падтрымцы Беларускай лігі танцаў, – распавяла «Рэгіянальнай газеце» Надзея Аўдзей. – У ім можна было выступаць не толькі майстрам, але і пачынальнікам.

Надзея паказвала аўтарскую кампазіцыю, у якой змяшаліся некалькі стыляў усходняга танца. І хоць за першым месцам не ехала, але менавіта яго і прывезла.

Надзея з узнагародамі. Фота забяспечанае Надзеяй Аўдзей.

– Усходнімі танцамі займаюся каля трох гадоў. Пачынала ў студыі «Фарсаж» у Алесі Раздзялоўскай. Але хадзіць у студыю не хапала часу. Таму вырашыла займацца дома самастойна. Да мяне далучылася некалькі сябровак. Цяпер мы танцуем у сваё задавальненне. Нават стварылі ўласны гурт усходніх танцаў «Маліка», – распавядае дзяўчына.

Па слова Надзеі, пасля перамогі стала больш упэўненай у сваім майстэрстве. А публікі і сцэны яна не баіцца ўжо даўно: праца ў музеі патрабуе пастаяннай публічнасці.

Акрамя медаля і дыплома, Надзея атрымала сэртыфікат на ўдзел у неабмежаванай колькасці намінацый на аналагічных спаборніцтвах у Бабруйску ў 2019 годзе. Гэта вельмі важна, кажа Надзея, бо за ўдзел у кожнай намінацыі трэба плаціць. Сертыфікат жа дае магчымасць бясплатнага ўдзелелу.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце