weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
17.05.2018 11:48 ,

Кнігі пісьменнікаў з Маладзечна і Вілейкі – у спісе на прэмію «Кніга года-2017». Прыз – тысяча еўра

Фота ptel.cz.

Кнігі Ніны Лісоты, Усевалада Сцебуракі, Андрэя Дзічэнкі і Барыса Манцэвіча намінаваныя на штогадовую літаратурную прэмію "Кніга года".

У спісе прадстаўленыя наступныя кнігі віляйчан: «Сны дарог» Усевалада Сцебуракі, «Ядро матери» Андрэя Дзічэнкі, «Скрыжалі майго маленства» Барыса Манцэвіча, а таксама «Дваццаць рэальных гісторый» Ніны Лісоты з Маладзечна.

На сайце таксама апублікаваны спіс сяброў журы, якія будуць галасаваць за найлепшую кнігу.

Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2017 годзе. На выбар кнігі-пераможцы можа паўплываць кожны сябар журы, па сутнасці — любы беларускі літаратар.

Пераможца атрымае прыз памерам 1000 еўра ў рублёвым эквіваленце паводле курсу Нацбанка.

Уручэнне прэміі адбудзецца ў другой палове траўня.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце