weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3366
1 долар 2.0508
100 рас.руб. 3.061
17.05.2018 16:22 ,

На базары ў Маладзечне. Чарэшня 14 рублёў, маладая бульба з Азербайджана, пайшлі кавуны і мора кветак

На рынку райспажыўтаварыства ў маі прыемна проста прыйсці. Сакавітая зеляніна, стракатыя кветкі, каларытныя прадаўцы. І, канешне, поўныя душэўнасці і гумару шыльды з цэнамі.

Клубнічкі

На рынку ўжо не першы тыдзень прадаюць клубніцы. Кілаграм прывезеных з Грэцыі абыйдзецца ў 12 рублёў.

Чарэшні

Кілаграм прадаюць за 14 рублёў. У некаторых прадаўцоў стаяць цэннікі ў 6-7 рублёў. Расслабцеся, гэта за паўкілі!

Нектарыны і абрыкосы

Абрыкосы з’явіліся крыху раней, а нектарыны пачалі праўдаваць на гэтым тыдні. За кілаграм нектарынаў аддадзіце 4,90. Абрыкосы абыйдуцца ў 5,90.

Першыя кавуны

Прылаўкі з нязменным фруктам лета (і не вучыце беларусаў называць кавуны ягадамі, ягады для нас — гэта максімум здвоеная клубніца) і харыхматычнымі прадаўцамі запрашаюць пачаставацца. Кілаграм цяпер аддаюць за 3,50. А вось смешных надпісаў на разрэзаных кавунах пакуль няма.

Беларускае ўсё

Яшчэ тыдзень таму на базары прадавалі старую бульбу па 70 капеек за кілаграм. На гэтым тыдні трэнд змяніўся, цяпер усе прадаюць маладую бульбу за цану каля 1,60. Самая прыгожая маладая бульба цяпер — азербайджанская.

Маладыя буракі прадаюць па 1,80 за кілаграм.

Садавіна і зеляніна

Салат, поўны вітамінаў, збірайце ў розных прадаўцоў — у каго прыгожыя памідоры па 3,50, у іншага агуркі па 1,99, перчыкі па 7,99. Зеляніна ад зялёнай цыбулі і кропу да гарбатнай мяты.

Кветкі

На базары прадаюць рассады — памідоры якіх хочаш гатункаў. Можна набыць дрэўцы — туі, елачкі да метра.

Падвясныя кашпо каштуюць каля 10 рублёў.

Кветка справа знізу абыйдзецца каля 20 рублёў.

Што патаннела за тыдзень

  • Мінтай свежамарожаны з 4,30 упаў да 4,10
  • Капуста з 1,50 да 1,25
  • Морква з 1,30 да 1,10
  • Радыс з 1,80 да 1
  • Абрыкосы з 7,50 да 5,90
  • Апельсіны з 3,95 да 2,90
  • Бананы з 2,40 да 2,39
  • Грэйфруты з 3,90 да 3.

Што падаражала за тыдзень

  • Кілбаса «Мядовая» з 18,45 вырасла да 18,68
  • Баклажаны з 6 да 6,90
  • Перцы з 6,80 да 7,99
  • Вінаград з з 5,50 да 5,70
  • Гранаты з 5,50 да 7 рублёў.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце