weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
17.05.2018 10:49 ,

Юбілейны фестываль-конкурс «Адна зямля» сёлета правядуць у Вілейцы

На "Адной зямлі" ў 2014 годзе ў Валожыне. Фота з архіва "РГ".

Юбілейны, дваццаты, фестываль-конкурс маладых выканаўцаў "Адна зямля" сёлета правядуць у Вілейцы, распавёў "Рэгіянальнай газеце" Сяргей Паўлоўскі, начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама.

Дату правядзення ўдакладняюць. Верагодней, конкурс адбудзецца на адной з пляцовак моладзевага фестывалю субкультур «Энергия маладосці» 30 чэрвеня.

У гэты час збярэцца больш гледачоў, кажа Сяргей Фёдаравіч.

«Адна зямля» – фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, які праводзяць па чарзе на Валожыншчыне і ў адным з раёнаў беларускага Павілля: Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім, Ашмянскім, Смаргонскім, Астравецкім.

Першапачаткова заснавальнікамі фестывалю сталі аддзелы культуры Маладзечанскага, Валожынскага і Ашмянскага райвыканкамаў і рэдакцыя «Рэгіянальнай газеты». Пасля далучыліся прадстаўнікі іншых раёнаў Павілля.

Першы фестываль адбыўся ў 1999 годзе на стадыёне ў Чысці.

Штогод рэдакцыя «Рэгіянальнай газеты» ўручае аднаму з удзельнікаў прыз глядацкіх сімпатый.

Летась фестываль-конкурс «Адна зямля» ладзілі ў Смаргоні.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце