weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
18.05.2018 10:32 ,

Ад маланкі загарэўся хлеў у Лебедзеве

Маланка спаліла будынак.

17 мая ў пяць раніцы маладзечанскім выратавальнікам паведамілі пра пажар у Лебедзеве.

Як распавяла мясцвая жыхарка, у пяць раніцы яна ўжо піла каву. На вуліцы была моцная навальніца.

Жанчына заўважыла, як маланка ўдарыла ў дах гаспадарчай пабудовы, што знаходзілася на суседнім участку.

Дах адразу загарэўся. Жанчына набрала 101 і пабегла будзіць суседзей.

Дух згарэў царкам, будынак выгараў знутры.

На месцы здарэння.

Маладзечанскі ГРАНС нагадвае, што самая вялікая небяспека падчас навальніцы – паражэнне маланкай.

Калі навальніца заспела вас у памяшканні, адключыце электрапрыборы, выцягніце штэкер антэны, спыніце тэлефонныя размовы; зачыніце вокны, дзверы, дымаходы; не сядзіце ля печы, каміна, металічных прадметаў; не прымайце ванну, душ, не мыйце посуд.

Калі  навальніца заспела вас на вуліцы, зайдзіце ў любы будынак, не дакранайцеся да сцен, не знаходзьцеся паблізу ад правадоў, не карыстайцеся мабільнікам, не ездзіце на мапедзе, ровары, матацыкле, не бегайце.

Калі навальніца заспела вас у машыне, спыніцеся, не выходзьце, зачыніце вокны, апусціце антэну, не карыстайцеся мабільнікам.

Калі навальніцай вы апынуліся ў лесе, трымайцеся далей ад высокіх дрэў, не стойце ля вогнішча. Схавайцеся пад нізкімі дрэвамі з густымі верхавінамі.

Фотаздымкі забяспечаные Валянцінай Сопат.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце