weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
18.05.2018 10:48 ,

Каляндар: 845 год таму ў Ерусаліме памерла Еўфрасіння Полацкая, 80 год маэстру Міхаілу Казінцу

Самыя важныя падзеі гэтага тыдня ў нашым календары.

18 мая

1938. 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Казінца, беларускага дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі (1987). Нарадзіўся ў вёсцы Цынцавічы, цяпер Вілейскі раён. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя Луначарскага, цяпер Беларуская акадэмія музыкі, па класах баяна (1965) і оперна-сімфанічнага дырыжыравання (1973). Ад 1966 года выкладае ў ёй (ад 1985 да 2005 – рэктар, ад 1990-га – прафесар).

Дырыжор (ад 1972), мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Жыновіча (ад 1975). Аркестр пад яго кіраўніцтвам упершыню выканаў многія творы беларускіх кампазітараў.

Ён – мастацкі кіраўнік сімфанічнага аркестра Акадэміі музыкі “Маладая Беларусь”, старшыня Міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік”, мастацкі кіраўнік фестывалю “Беларусь – мая песня”. За гады насычанай творчай дзейнасці маэстра гастраляваў ува многіх краінах свету.

Аркестры пад яго кіраўніцтвам з вялікім поспехам прадстаўлялі выканальніцкае мастацтва беларускіх музыкантаў у Бельгіі, Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, ЗША, Кітаі, Індыі, Турцыі, Румыніі, Польшчы, Латвіі, Літве, Эстоніі, Расіі, Украіне.

“Першы гармонік бацька набыў за пуд жыта ў канцы 1940-х”: пра што ў свой 80-гадовы юбілей распавёў дырыжор, педагог, народны артыст Міхаіл Казінец

23 мая

845 гадоў таму ў Ерусаліме памерла Еўфрасіння Полацкая, князёўна, беларуская святая. У 1187 годзе яе мошчы былі перанесеныя ў Кіева-Пячэрскую лаўру, а ў пачатку 20 стагоддзя – у Полацк.

24 мая

Дзень славянскага пісь­менства і культуры.

У 2018 годзе:

1155 гадоў з часу стварэння (863) асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем славянскай азбукі.

1035 гадоў назад (983) у летапісах упершыню ўпамінаюцца яцьвягі.

1030 гадоў з часу прыняцця (988) хрысціянства ў Кіеўскай Русі.

695 гадоў назад (1323) горад Вільня (былы Крывы Горад ці Крывіч-Горад) быў абвешчаны асноўнай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага.

680 гадоў назад (1338) быў заключаны дагавор паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскім ордэнам і горадам Рыгай аб міры, граніцах, свабодным плаванні па Заходняй Дзвіне і інш.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце