weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 12° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3275
1 долар 1.9961
100 рас.руб. 3.1586
18.05.2018 14:59 ,

Тут нядаўна бабры вылілі возера, а яшчэ растуць кедр і піхта: запрашаем у фотападарожжа па вёсцы Будзішча, што на Вілейшчыне

Дагляд пчолак.

У вёсцы Будзішча Вілейскага раёна 11 пастаянных жыхароў, а хат 27.

Праз тыдзень землякі-будзеўцы сустрэнуцца на традыцыйным свяце вёскі. Ужо запрасілі артыстаў з Ільі, набылі мячык і сетку для гульні ў валейбол, абкасілі пляцоўку ля возера.

Дакладней сказаць, ля былога возера. Вады цяпер там няма. А дно выглядае страшнавата.

Нядаўна бабры пашкодзілі дамбу і возера вылілася.

Будзеўскаму дубу больш за 400 год.

Вінаграднік сумуе без гаспадароў.

Ля студні.

Піхту і кедр зяць прывёз гаспадарам з Поўначы.

Кажуць, галінкі піхты ці кедра трэба браць з сабой у лазню.

На малой радзіме.

Крыж паставілі ў 2004 годзе, калі праводзілі першую сустрэчу землякоў. Камень з радкамі з верша Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей…» — на леташняй сустрэчы.

Крэатыўная лаўка.

Рэкс-вартаўнік.

Прыгажосць на падворку. Бусел зімуе ў парніку, а вясной «прылятае».

Так Мікалай Дуровіч вырошчвае туі. У двары іх каля сотні.

А вось і дарослая туя.

Кавалачак музея на дварэ.

Аўтобусы да Будзішча не ходзяць. Выручае ровар.

Усё дагледжана рукамі гаспадыні.

Пеўням гаспадары ганарацца. Ён прыгожы, са шпорамі. Шкада, што іх не відаць з-за высокай травы.

Насенне для ялінкі прывезлі з Германіі.

Там, дзе раней было возера.

Дно возера выглядае так.

Фота Аксаны Ярашонак.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце