weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3347
1 долар 2.0533
100 рас.руб. 3.0709
19.05.2018 08:35 ,

Як мясцовага фатографа арыштавалі з-за аднаго партрэта і адкуль у горадзе назва «Перавалка»: пра што мы даведаліся на Ночы музеяў у Вілейцы (Фота)

Жыхар Вілейкі Леанід Курц паказвае сыну, як рабілі чай у самавары.

Сваё прафесійнае свята – Дзень музеяў – супрацоўнікі Вілейскага краязнаўчага музея адсвяткавалі адкрыццём новай экспазіцыі, экскурсіяй, гульнёй "Цені мінулага" і чаяваннем у партызанскай зямлянцы.

Новая экспазіцыя складаецца з некалькіх частак:

  • Першае прамысловае прадпрыемства ў Вілейцы, заснаванае панам Аляксандрам Любанскім
  • Рака Вілілія
  • Берка Берман
  • Інтэр’ер 20-3- гадоў мінулага стагоддзя
  • Завод «Зеніт»

– Як выглядаў наш горад і яго жыхары, што жылі да нас, дапамагаюць уявіць старыя фотаздымкі, – адзначыла старшы навуковы супрацоўнік Вольга Коласава. – Таму ў экспазіцыі шмат фотаздымкаў.

Так выглядаў пакой віляйчан у 20-30-х гадах мінулага стагоддзя.

Больш за тое, фотаздымкам прысвечаная адна з экспазіцый. У ёй «фотамайстэрня» вілейскага фатографа Беркі Бермана, арыгіналы яго здымкаў. Лёс Беркі Бермана быў трагічным.

Маленькія наведнікі.

Фотазона карысталася папулярнасцю.

У яго фотайстэрні вісеў партрэт прэзідэнта Польшчы Ігнація Масціцкага. Ён і стаў падставай для арышту. У савецкім лагеры фотамастак адседзеў восем год. Пасля ненадоўга прыязджаў у Вілейку, а потым з’ехаў у Ізраіль.

– Вядома, што Берка Берман вучыў ахоўнікаў з вілейскай турмы фатаграфаваць вязняў. І ці мог ён падумаць, што некалі ім жа навучаныя людзі будуць фатаграфаваць у турме яго, – распавядала наведнікам Вольга Коласава.

Наведнікі спыняліся каля экспазіцый, прысвечаным прадпрыемству Аляксандра Любанскага і завода «Зеніт», многіх зацікавіла, адкуль у Вілейцы назва «Перавалка».

Апошнія штрыхі. У экспазіцыі прадстаўленая фіта — прыстасаванне, якім мералі дыяметр бервяна.

У экспазіцыі, прысвечанай «Зеніту».

– За савецкім часам «Перавалкай» называлі сталовую, дзе прадавалі самыя смачныя булачкі, дзе маглі танна паесці камандзіраваныя. Аднак назва сягае далей, на некалькі стагоддзяў. Перавалкай называлі месца на беразе Віліі, куды зімой звозілі розныя тавары, лес. А калі рака вясной адмярзала, усё гэта везлі на продаж аж да Гданьска, – адкрыла сакрэт назвы Вольга Коласава.

Дырэктар музея Надзея Аўдзей раздае заданні гульні.

У пошуках адказаў.

Акрамя экскурсіі, супрацоўнікі музея падрыхтавалі гульню «Цені мінулага». Перамагчы ў ёй змаглі тыя, хто ўважліва разгледзеў экспазіцыю і паслухаў экскурсію. А ў імправізаванай партызанскай зямлянцы прапаноўвалі чай з хлебам і кавалкавым цукрам.

Вырабы «Буддэталяў» — блокі з апілак — сёння ідуць на экспарт. Заснавальнікам прадпрыемства ў пачатку мінулага стагоддзя быў пан Аляксандр Любанскі.

Берка Берман працаваў не толькі ў студыі. Як сённяшнія фатографы, здымаў дзіцячыя святы. На фота — удзельнікі маскараду або тэатральнай пастаноўкі.

Вілейская 16-гадовая прыгажуня. Тут дзяўчына — школьніца, пра што сведчыць школьная форма. Магчыма, фота зробленае падчас выпускнога.

Тая ж самая прыгажуня. Толькі ёй ужо 18.

Падчас гульні «Цені мінулага».

Чаравікі, што насілі модніцы за польскім часам.

Экспазіцыя, прысвечаная Першай і Другой сусветным, таксама цікавая наведнікам.

Навуковы супрацоўнік музея Андрэй Каркотка (справа) адказвае на пытанні зацікаўленых.

У фотамайстэрні.

Вольга Коласава распавядае пра герб Вілейкі.

Наведнікі прыходзілі з дзецьмі.

Шукаюць адказы на пытаніі гульні.

Дзяўчынка ў экспазіцыі.

Чаяванне.

Фота Аксаны Ярашонак.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце