weather 13° Маладзечна
weather 13° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 13° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 13° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3283
1 долар 2.0548
100 рас.руб. 3.0865
21.05.2018 14:17 ,

На этыкетцы няма вытворцы, імпарцёра, адрасоў: якія парушэнні знайшоў аддзел дзяржнагляду ў маладзечанскім крамах адзення

Фота businesspskov.ru.

Апошнім часам дзяржінспектары аддзела маладзечанскага дзяржнагляду правялі 31 праверку. Спецыялісты правяралі, як выконваюцца тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза падчас продажу рэчаў для дзяцей і падлеткаў і тавараў лёгкай прамысловасці, у тым ліку, па нізкіх цэнах.

Праверылі 28 арганізацый і 1346 найменняў прадукцыі, з іх 638 па нізкіх цэнах. Знайшлі парушэнні патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў у 93,1% танных імпартных тавараў.

Асноўнае парушэнне – гэта адсутнасць фабрычнай этыкеткі вытворцы. Часцей за ўсё, маркіроўка ўяўляе невялікі аркуш паперы з надрукаванай на камп’ютары або напісанай ад рукі інфармацыяй. Для пакупніка  ў такім выпадку ўказваюцца не ўсе звесткі пра тавар.

Няма назвы вытворцы, імпарцёра, іх адраса, даты вырабу тавару. Няма сімвалаў па доглядзе за рэчамі. Часам у спецыялістаў выклікае недавер працэнт натуральных і штучных валокнаў, пазначаных у маркіроўцы.

Адсутнасць знака ЕАС у маркіроўцы тавару павінна насцярожыць пакупніка. ЕАС – адзіны знак абарачэння тавараў на рынку краін-членаў Мытнага саюза. Ці варта рызыкаваць сваім здароўем і здароўем дзяцей, кіруючыся таннымі цэнамі?

Калі ў пакупніка ўзнікаюць сумненні ў якасці тавараў, то ён можа праверыць, ці дзейнічаюць дакументы аб ацэнцы адпаведнасці на адзінай тэрыторыі Мытнага саюза. Гэта можна зрабіць на сайтах:

60% праверанай прадукцыі дакументаў – сертыфікатаў або дэкларацый. А гэта значыць, што тавары не праходзілі абавязковае пацвярджэнне на адпаведнасць біялагічнай, хімічнай, а для абутку механічнай бяспекі па паветрапрапускальнасці, устойлівасці афарбоўкі падчас мыцця, поту, утрымання шкодных рэчываў.

Такія тавары нельга прадаваць. Бо адсутнасць дакументаў на кожную рэч не гарантуе пакупніку бяспеку.

Паўторныя праверкі паказалі, што прадаўцы не цалкам ліквідуюць  знойдзеныя раней парушэнні. З трох паўторных маніторынгаў усе адмоўныя.

Спецыялісты дзяржнагляду забаранілі прадаваць тавары на суму больш за 16 тысяч рублёў, бо яны не адпавядаюць патрабаванням.

Аддзел дзяржнагляду працягвае кантраляваць адпаведнасць прадукцыі неабходным патрабаванням.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце