weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
22.05.2018 09:40 ,

25-гадовай дзяўчыне цягніком адрэзала ступню, загінулая 43-гадовая была ў дэпрэсіі: следчы і доктар распавялі падрабязнасці здарэнняў на чыгунцы

Фота tvc.ru.

Учора "Рэгіянальная газета" пісала пра здарэнні на маладзечанскай чыгунцы ў выхадныя.

Намеснік начальніка аддзялення маладзечанскага РАСК Сяргей Сяляўка распавёў пра падрабязнасці здарэнняў.

25-гадовай дзяўчыне на станцыі Уша электрацягнік адрэзаў ступню. Цяпер яна знаходзіцца ў Маладзечанскай ЦРБ.

Пацярпелая – жыхарка Мінскага раёна. Ёсць сведкі, якія сцвярджаюць, што дзяўчына падчас стаянкі цягніка сама палезла пад яго.

Намеснік галоўнага доктара ЦРБ Іван Лужынскі расказаў «Рэгіянальнай газеце», што сёння жыццё пацярпелай па-за небяспекай.

43-гадовая жанчына, што загінула раніцай 20 мая, прыехала на лецішча з Мінска разам з сям’ёй. Пакуль родныя спалі, пайшла на чыгунку і лягла на рэйкі перад цягніком каля станцыі Алёхнавічы. Найбольш верагодная версія – суіцыд.

Па словах Сяргея Сяляўкі, жанчына была ў стане дэпрэсіі. Нядаўна яе звольнілі з працы. Дзе працавала загінулая, следчым невядома.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце